КУЛIКНА БАЛОЦЕ
Хвалiўся кулiк,што яго балота
Найлепшае з усiх балот Зямлi,
Тому яго пакiнуць вельмiшкода,
Бо тут гады найлепшыя прайшлi.
Хоць чуў ад чаек пра ўзбярэжжа Крыма,
Дзе пальмы, iвясной цвiцемiндаль,
Ды для яго душы мiлей Радзiма,
Другiхкраёў не бачыў ён, на жаль.
Бо звык сядзець адвечна на балоце,
Дзе холад, дождж, вятры няшчадна дзьмуць,
У роспачы б ён быў i ў маркоце,
Пабачыў каб, як iншыя жывуць.
|